У межах Еўрарэгіёну “Буг” ствараецца інфармацыйная база фермерскіх гаспадарак



У памежным рэгіёне вырашаюць праблему недахопу кантактнай інфармацыі і звестак пра профіль дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў суседніх краін. у рамках праекту па стварэнні адзінай інфармацыйнай базы фермерскіх гаспадарак трансгранічнага аб’яднанання Еўрарэгіён “Буг”.

 

Ладзяцца канферэнцыі, працоўныя сустрэчы, ідзе праца па стварэнню сайту. Каардынатар праекту Наталля Еўладава распавяла пра тое, якія, на яе думку, ёсць праблемы у сектары гаспадаркі, над якімі трэба працаваць:

– Асноўныя праблемы, якія бачу, гэта не заўсёды актыўнае выкарыстанне земляў і вельмі часта яны неправільна выкарыстоўваюцца, і гэта прыводзіць да таго, што не атрымліваецца добры прадукт. Таксама невыкарыстанне магчымасцяў адкрыцця ў межах заканадаўства маленькіх гаспадарак.

Праект у галіне камунікацыі паміж прадстаўнікамі прыватнай сельскай гаспадаркі ў памежным рэгіёне рэалізуецца ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце