У Пінску будуць рабіць каньяк з беларускага вінаграду
У першай палове траўня Пінскі вінаробны завод прыступіць да разліву трохгадовага каньяку, вырабленага з беларускага вінаграду. Некаторы час спатрэбіцца на сертыфікацыю. У гандлі з’яўленне першага айчыннага каньяку запланавана на канец месяца.
– Маем права называць наш напой – «беларускі каньяк», так як цыкл вытворчасці ад культывацыі вінаграднай лазы да разліву ў бутэлькі адбываецца на тэрыторыі нашага вінаробнага завода, – падкрэсліў на пасяджэнні Пінскага райвыканкама намеснік старшыні Уладзімір Пяцько.
Упершыню вытворчасць айчыннага каньяку анансавалі ў 2019 годзе. Тады прадставілі канцэпцыю будучага напою. Прадукт назвалі «А. Скирмунтт / А. SKIRMUNTT» імем беларускага вынаходніка-прамыслоўца XIX стагоддзя.
Беларускае Радыё Рацыя
