У Польшчы ўводзяць у абарот 500 злотых
Год таму
Новая банкнота наміналам у 500 злотых павінна трапіць у абарот ужо 10 лютага, пра гэта паведаміў Нацыянальны банк Польшчы.
Банкнота з выявай караля Яна III Сабескага была прадстаўлена ў чэрвені, а ў сярэдзіне снежня пачало дзейнічаць распараджэнне кіраўніка НБП, якое акрэсліла іх колькасць.
Было вырашана, што ў абарот трапіць 50 мільёнаў банкнотаў. У адпаведнасці з планам цэнтральнага банка, у першыя гады новыя банкноты будуць выкарыстоўвацца ў асноўным для захоўвання стратэгічных запасаў у НБП і будзе рэдка сустракацца ў абароце.
У адпаведнасці з прынцыпам, што чым вышэй намінал, тым большы памер банкноты, новыя 500 злотых будуць яшчэ большыя за 200 злотых. Яе памеры 150 мм на 75 міліметраў.