У пошуках альтэрнатывы: нафтапровад «Гомель-Горкі»



Беларусь усур’ёз пачала працэс адасабленне ад манапольнага пастаўшчыка нафты. Прынята рашэнне пра будаўніцтва новага магістральнага нафтаправода «Гомель-Горкі».

Патэнцыял такога кроку падчас анлайн-сустрэчы «Як зменіцца нафтавы рынак?» ацаніў расейскі эксперт па энергетыцы Міхаіл Круціхін:

– Добрая ідэя, калі Беларусь зможа атрымліваць нафту з поўначы праз краіны Балтыі, па нармальным трубаправодным маршруце, то гэта можа будзе ў будучыні часткай таго, што ў Еўропе называюць энергетычным калідорам “поўнач – поўдзень”, які зможа ў канцы канцоў, у далёкай будучыні, інтэгравацца ў сістэму перадачы энергіі ў Еўрапейскім звязе і наогул у маштабах Еўропы.

Чакаецца, што нафтаправод «Гомель-Горкі» дазволіць Беларусі аператыўна вырашаць пытанні абмену сыравінай і загрузкі кожнага НПЗ.

Беларускае Радыё Рацыя