У рамках 6-га пакета санкцыяў адзін беларускі банк адключаць ад SWIFT



Яшчэ адзін беларускі банк будзе адключаны ад SWIFT у межах 6-га пакета санкцыяў ЕЗ, паведамляе французскае старшынства ў Савеце ЕЗ. Гэтым банка стаў Белінвестбанк.

Рашэнне Рады ЕЗ будзе апублікавана заўтра, 3 чэрвеня, у афіцыйным часопісе. Пакуль вядома, што санкцыі маюць на ўвазе адключэнне ад SWIFT трох расейскіх банкаў, уключаючы «Ашчадбанк» і аднаго беларускага, забарону на імпарт расейскай нафты па моры, санкцыі супраць вайскоўцаў, звязаных з падзеямі ў Бучы, санкцыі супраць алігархаў, прапагандыстаў і чальцоў іх сем’яў, прамысловага і тэхналагічнага сектара Расіі.

Нагадаем, ад SWIFT ужо адключаныя тры беларускія банкі: «Белаграпрамбанк», «Банк Дабрабыт» і «Банк развіцця» і іх даччыныя структуры.

Таксама мінфін ЗША увёў дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

У спіс трапілі афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Марыя Захарава, уладальнік «Поўначсталі» Аляксей Мардашоў, віяланчэліст Сяргей Ралдугін, міністр эканамічнага развіцця Максім Рашэтнікаў, міністр будаўніцтва і ЖКГ Ірэк Файзулін, міністр транспарту Віталь Савельеў, віцэ-прэм’ер Дзмітрый Грыгарэнка і іншыя, а таксама кампаній, яхт і самалётаў.

[manual_related_posts]