Прадпрыемствы Віцебшчыны выключаны з „чорнага спісу” Расеі



У Расеі з „чорнага спісу” выключылі прадпрыемствы з Віцебскай вобласці. Гэта ААТ „Малако” (Віцебск) і ТАА „Славінпрадукт” (Пастаўскі раён). Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расею іх прадукцыі з 16 лістапада (выраблена яна павінна быць не раней за гэтую дату). Аднак яна трапіць пад узмоцнены лабараторны кантроль: спецыялісты Рассельгаснагляду будуць браць не менш за дзясятак пробаў, каб пераканацца, што ранейшыя парушэнні больш не дапускаюцца. Расейцы запатрабуюць электронныя ветэрынарныя сертыфікаты.

У прадукцыі ААТ „Малако” раней выявілі астаткі лекавых сродкаў — антыгельмінтыкаў, а ў ялавічыне з Пастаўшчыны — бактэрыі групы кішачнай палачкі.

Фота: sb.by