У Расеі за два гады знішчылі амаль 19 тысяч тон «санкцыёнкі»



Рассельгаснагляд з 6 жніўня 2015 года па 18 снежня 2017 года знішчыў 18,9 тыс. тон прадукцыі, якая незаконна паступіла з краін, што падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, паведамляе служба.

За гэты перыяд было затрымана 19,2 тыс. тон кантрабанднай прадукцыі, больш за ўсё – 18,5 тыс. тон – прадукцыі раслінаводства, піша Интерфакс.

Знішчэнне кантрабанднай прадукцыі, якая паступіла з «санкцыйных» краін, ідзе з 6 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта РФ „Аб асобных спецыяльных эканамічных мерах, якія ўжываюцца ў мэтах забеспячэння бяспекі РФ», падпісаным 29 ліпеня 2015 года.

Харчовае эмбарга дзейнічае ў Расеі з 7 жніўня 2014 года ў дачыненні да прадукцыі з ЗША, ЕЗ, Аўстраліі, Нарвегіі і Канады. З 13 жніўня 2015 года ў спіс гэтых краін ўключаны дзяржавы, якія далучыліся да антырасейскіх санкцый – Албанія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, з 1 студзеня 2016 году – Украіна. Спачатку забарона была ўведзена на адзін год. У 2015 годзе яго працягнулі па 5 жніўня 2016 года, у чэрвені 2016 года – да канца 2017 года, у чэрвені 2017 года – да канца 2018 года.

Пад забарону падпалі мяса і мясная прадукцыя, малако і малочная прадукцыя, рыба і рыбная прадукцыя, гародніна і садавіна. З 1 лістапада 2016 года харчовае эмбарга распаўсюджана на соль. З 27 кастрычніка 2017 года забарона быў распаўсюджаны на жывых свіней, за выключэннем чыстапародных племянных жывёл, а таксама на пастаўкі свежых або замарожаных харчовых субпрадуктаў.

З 20 траўня 2017 год знята забарона на пастаўкі солі для вытворчасці лекавых сродкаў і біялагічна актыўных дабавак.

ej.by