У санкцыйны спіс Канады трапілі расейскія бізнесоўцы, кампаніі і банкі



У спіс санкцый, якія 24 лютага ўвяла Канада супраць Расеі з-за пачатку ваеннай агрэсіі, увайшлі юрыдычныя і фізічныя асобы РФ. Адмысловы дакумент быў апублікаваны на афіцыйным сайце ўраду Канады.

Дзеянні расейскіх уладаў у дакуменце назвалі „сур’ёзным парушэннем міжнароднага міру і бяспекі, якое прывяло ці можа прывесці да сур’ёзнага міжнароднага крызісу”.

Пад санкцыі Канады трапілі буйныя кампаніі і банкі РФ: „Сбербанк”, „ВТБ”, „Альфа-банк”, „Совкомбанк”, „Газпром”, „Газпромбанк”, „Газпромнефть”, „Транснефть”, „Ростелеком”.

Акрамя гэтага, абмежаванні ўвялі супраць сям’і расейскага бізнесоўца Яўгена Прыгожына, сем’яў расейскіх бізнесоўцаў Аркадзя і Барыса Ротэнбергаў, а таксама супраць сына былога кіраўніка ўраду РФ Пятра Фрадкова, сына сакратара Савета бяспекі РФ Андрэя Патрушава, старшыні ВЭБ РФ Ігара Шувалава, кіраўніка „Сбербанка” Германа Грэфа, былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Іванова.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]