У Шчучыне адкрылі новы завод „Праймілк”



У Шчучыне (Гарадзенская вобласць) адбыўся ўрачысты ўвод у эксплуатацыю новага завода ТАА „Праймілк” па перапрацоўцы малочнай сыроваткі і вытворчасці сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату.

Адкрыццё завода, вытворчыя магутнасці якога складаюць 3 тоны ў гадзіну гатовага прадукту, стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ „БПС-Ашчадбанк” і Банка развіцця Беларусі.

Як паведаміла прэс-служба „БПС-Ашчадбанка”, банк ажыццявіў крэдытнае фінансаванне на суму 14,4 млн еўра тэрмінам на 10 гадоў (да 2023). Агульныя інвестыцыйныя затраты па актуалізаваным бізнес-плане (студзень 2016 года) складуць 46 млн 233,4 еўра.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць найбольш рацыянальна выкарыстоўваць сыравінныя рэсурсы малочнай прамысловасці Беларусі, атрымаць інавацыйныя імпартазамяшчальныя прадукты, якія адпавядаюць самым жорсткім стандартам якасці, і выйсці на знешнія рынкі, павялічваючы валютны складнік выручкі.

Першапачаткова плануецца вырабляць функцыянальныя інгрэдыенты на аснове малочнай сыроваткі для прымянення ў харчовых і кармавых мэтах, а ў перспектыве лінейка прадуктаў пашырыцца.

Інжынерную падтрымку заводу, дзе створана больш за 130 працоўных месцаў, кантроль якасці і навукова-даследчыя працы з дапамогай назірання і навучання забяспечыць кампанія SPX Flow Technology Danmark A/S як асноўны пастаўшчык тэхналагічнага абсталявання.

Як адзначаюць прадстаўнікі завода, за кошт укаранення найноўшых тэхналогій і ўстаноўкі аўтаматызаванага абсталявання вытворчая пляцоўка стане адной з лепшых у ЕАЭС.

belapan.by