У Смаленскай вобласці затрыманая 21 тона субпрадуктаў з Беларусі



У Смаленскай вобласці затрыманая 21 тона субпрадуктаў з Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, супрацоўнікі Пагранічнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Смаленскай вобласці затрымалі грузавік, які перавозіў ялавічныя субпрадукты. Машынай кіраваў грамадзянін Беларусі. Груз быў перададзены для правядзення далейшага кантролю спецыялістам упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Пры гэтым, паведамляе расейскае ведамства, было ўстаноўлена, што прадукцыя (галовы замарожаныя 2-й катэгорыі) агульнай вагой большай за 21 тону перавозілася без якіх-небудзь ветэрынарных суправаджальных дакументаў, што гарантуюць якасць і бяспеку, а таксама без ветэрынарных клеймаў, якія пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы .

Груз затрыманы. Пасля правядзення адміністрацыйнага расследавання і высвятлення ўсіх акалічнасцяў, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам будзе прынята рашэнне аб яго вяртанні альбо ўтылізацыі.  БелаПАН