У сталіцы працягваюць працаваць больш за 35% пенсіянераў



Па дадзеных на 1 верасня бягучага года, у сталіцы налічваецца 171,3 тыс. працуючых пенсіянераў, што складае 35,7% ад агульнай колькасці атрымальнікаў пенсій. Пра гэта піша агенцтва „Мінск-Навіны” са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Ва ўзросце 70 гадоў і старэй працуюць 15,5 тыс. чалавек, пры гэтым больш за 80 гадоў – 880, пасля 90 гадоў – 19.

Усяго ў органах сацыяльнай абароны горада на ўліку знаходзяцца амаль 479,5 тыс. атрымальнікаў пенсій. Асноўная доля (97,2%) – гэта атрымальнікі працоўных пенсій, 2,7% выплачваецца сацыяльная пенсія.

Сярэдні памер пенсіі ў сталіцы складае 387,02 рубля.