У студзені—ліпені аб’ём грузаперавозак у Беларусі знізіўся на 7,1%



У студзені—ліпені 2019 года ў Беларусі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 242,1 млн тон грузаў — на 7,1% менш, чым у студзені—ліпені 2018 года.

Грузаабарот транспарту склаў 74,3 млрд тона-кіламетраў (на 6,8% менш), вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у студзені—ліпені знізіліся на 6,7% і склалі 84 млн 171,7 тыс. тон, паветраным — на 51% (15,1 тыс. тон), аўтамабільным — на 6,5% (90 млн 955,5 тыс.).

Трубаправодным транспартам перамешчана грузаў на 8,6% менш (65 млн 793,2 тыс.). Аб’ём перавозак грузаў унутраным водным транспартам вырас на 11,7% да 1 млн 159,2 тыс. тон.

belapan.by