У студзені-лютым аб’ём беларускага ВУП вырас на 5,6%



Паводле звестак Белстата, аб’ём ВУП у студзені—лютым 2018 года ў бягучых цэнах склаў 17,2 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 105,6% да ўзроўню першых двух месяцаў 2017 года.

Прырост ВУП у студзені 2018-га да студзеня 2017-га быў на ўзроўні 4,6%.

Даведка БелаПАН. У 2017 годзе ВУП павялічыўся на 2,4% пры прагнозе 1,7%. У гэтым годзе ўрад разлічвае на тэмп росту ВУП на ўзроўні 103,5%. У 2016 годзе ВУП скараціўся на 2,6%, у 2015-м — на 3,9%, у 2014-м — вырас на 1,6%.

belapan.by