У Светлагорску 2 гады не могуць запусціць цэлюлозна-кардонны камбінат



У Светлагорску ўжо 2 гады не могуць запусціць цэлюлозна-кардонны камбінат, які будавалі кітайцы. І супраць якога выступалі людзі. За месяц было сабрана больш за 10 тысяч подпісаў супраць чарговай хімічнай вытворчасці. Петыцыі былі накіраваныя прэзідэнту, ураду, але марна.

І зараз хаваюць прычыны тармажэння адкрыцця прадпрыемства, кажа каардынатар супраціву і кантролю за праблемнай вытворчасцю праваабаронца з цэнтра «Вясна» Алена Маслюкова:

Электрычныя кабелі павінны былі быць пракладзеныя ў зямлю і ў шахтах, дык яны па-першае, пракладзены няправільна, а па-другое, выкарысталі не той ГОСТ, які мае быць. Калі ўключаць усю праводку, яна ўся расплавіцца. Там мела быць расстаўлена аўстрыйскае абсталяванне, але аўстрыйцы, якія прыязджалі туды, паглядзеўшы, глянуўшы на падмуркі, што закладзены пад гэтым заводам, кажуць, што мы не будзем тут ставіць нашага абсталявання, бо моцныя вібрацыі, яно разваліцца і што тады? Мы будзем адказваць?

Паводле Алены Маслюковай, зараз больш за 50 мільёнаў даляраў трэба толькі для замены кабеляў. Ініцыятыўная група актывістаў уважліва сочыць за сітуацыяй з камбінатам. Светлагорск і без таго мае свае экалагічныя праблемы, гаворыць Алена Маслюкова.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Беларускае Радыё Рацыя