У траўні беларусы здалі валюты на рэкордную суму



Па дадзеных, апублікаваных Нацыянальным банкам, у траўні чысты продаж наяўнай валюты склаў больш за 268 мільёнаў даляраў. Такім чынам, пабіты рэкорд, усталяваны ў верасні 2016 года.

Нагадаем, ужо паўтара года насельніцтва Беларусі з’яўляецца чыстым прадаўцом валюты – гэта значыць, на працягу гэтага часу беларусы больш прадаюць валюту, чым купляюць.

Да прыкладу, толькі з пачатку года насельніцтва прадало наяўнымі вялікую суму – больш за 2,8 мільярдаў даляраў. Пры гэтым чысты продаж за студзень-травень склаў 1,1 мільярда даляраў.

На думку экспертаў, такая сітуацыя можа быць звязана са зніжэннем ўзроўню жыцця насельніцтва – апынуўшыся ў складанай фінансавай сітуацыі людзі вымушаныя траціць назапашаныя раней валютныя зберажэнні, каб падтрымліваць звыклы ўзровень жыцця.

gazetaby.com