У траўні звольнена на 13,3 тыс. чалавек больш, чым прынята на працу



Згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у траўня 2019 года ў Беларусі было звольнена 59.659 чалавек, прынята на працу — 46.368. Такім чынам, звольнена на 13.291 больш, чым уладкавана на працу.

У студзені гэтага года суадносіны паміж прынятымі і звольненымі складалі 93,1%, у лютым — 99,5%, сакавіку — 89,9%, красавіку — 77,9%, маі — 77,7%.

У маі 2019 года больш за ўсё работнікаў было звольнена ў прамысловасці — 12.507 (у тым ліку ў апрацоўчай — 10.281). Далей ідуць аптовы і раздробны гандаль (9.885), адукацыя (8.229), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (7.904), будаўніцтва (5.449), сфера аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг (4.586), транспарт (2.788), сфера творчасці, спорту, забаў і адпачынку (1.674), энергетыка (1.654), сфера гасцінічных паслуг і грамадскага харчавання (1.248), адміністраванне (1.091), навука (1.005), галіна інфармацыі і сувязі (981), фінансы і страхаванне (918).

За 2018 год было звольнена 715.436 чалавек, прынята на працу — 673.447. Звольнена на 41.989 больш, чым уладкавана на працу.

belapan.by