У вытворчасць мяса індычкі ў Лідскім раёне ўкладзена 30 млн еўра



У Лідскім раёне уведзены ў эксплуатацыю комплекс па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі.

Рэалізуе інвестыцыйны праект група кампаній з літоўскім капіталам Arvi, якая аб’ядноўвае больш за 20 прадпрыемстваў у Літве, Латвіі, Расеі, Румыніі, Украіне, Харватыі.

Кошт праекта склаў звыш 30 млн еўра, значная частка яго была прафінансаваная са сродкаў ААТ «БПС-Сбербанк».

Як паведаміла прэс-служба банка, комплекс, вытворчыя магутнасці якога складуць каля 5,5 тысяч тон мяса індычкі ў жывой вазе ў год, складаецца з некалькіх узаемазвязаных частак: ферм па вырошчванні індыкоў, завода па забою і перапрацоўцы індычыны з вытворчасцю шырокага асартыменту прадукцыі. З запускам заводаў і ферм будзе створана каля 200 працоўных месцаў.

Прадукцыя комплекса будзе рэалізоўвацца не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і экспартавацца ў іншыя краіны.

ej.by