У Жлобіне на Беларускім металургічным заводзе пачалася забастоўка
Спыненыя цэхі, рабочыя сабраліся ў іх і высунулі патрабаванні да ўладаў аб правядзенні справядлівых выбараў без удзелу ўзурпатара Лукашэнкі.
Тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Жлобін адпраўленыя аўтазакі. Забастоўка пагражае разрасціся па ўсёй Беларусі.
Нягледзячы на татальнае блакаванне інтэрнэту па ўсёй краіне, да людзей даходзіць інфармацыя пра першую смяротную ахвяру, кроў у цэнтры Менска і сутычкі ў іншых гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя
