У Жодзіне ізноў не выйшлі на працу некаторыя таксісты „Яндэкс Go”



У Жодзіне некаторыя таксісты „Яндэкс Go” зноў не выйшлі на працу. Па іх словах, агрэгатар абяцаў палепшыць умовы працы, але фактычна нічога не змянілася.

Раней таксісты „Яндэкс Go” спрабавалі ладзіць страйкі ў Жодзіне, Івацэвічах, Бабруйску, Баранавічах. Прычым у Баранавічах забастоўку сарвала міліцыя. Напрыканцы красавіка „Яндэкс Go” заявіў пра „аптымізацыю тарыфаў” у некаторых гарадах Беларусі. Мэтай называлася частковая кампенсацыя росту коштаў на паліва і абслугоўванне аўтамабіляў. Пры гэтым кампанія заяўляла, што хоча, каб „кошт паездак заставаўся даступным для карыстальнікаў”: тарыфы для пасажыраў знізілі. Кіроўцам у некаторых гарадах знізілі гарантаваную штодзённую аплату, а ў некаторых і ўвогуле адмянілі (напрыклад, у Жодзіне). Таксоўцы наракаюць, што пры поўнай працоўнай змене яны не могуць нармальна зарабіць.

Фота: 360tv.ru

[manual_related_posts]