Указ аб тэхрэгламенце адкладзены да чэрвеня



Указ аб кантролі за выкананнем тэхрэгламентаў Мытнага саюза увойдзе ў дзеянне праз тры месяцы. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прыпыняе да 1-га чэрвеня дзеянне ўказа ад 9-га лютага «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў». Дакумент уваходзіць у дзеянне з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Указам ад 9-га лютага было ўстаноўлена, што органы Беларусі, адказныя за правядзенне дзяржаўнага нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхрэгламентаў, вызначаюцца па кожным тэхнічным рэгламенце Саветам Міністраў.

Уводзіцца таксама адміністрацыйная адказнасць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за парушэнні патрабаванняў тэхрэгламентаў МС і ЕўрАзЭС ды за парушэнні правілаў і працэдур сертыфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intex-press.by