Украіна хоча адключыцца ад электрасетак з Беларуссю і Расеяй
12 дзён таму
Украіна плануе адключыцца ад электрасетак з Беларуссю і Расеяй, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба, паведамляе Інтэрфакс.
«З савецкіх часоў украінская электрасетка з’яўляецца часткай адзінай сеткі, якая ўключае Беларусь і Расею. Але мы хочам „адрэзацца“ ад гэтай сеткі і зрабіць украінскую электрасетку інтэграванай часткай еўрапейскай. Мы плануем гэта зрабіць да канца 2023 года. Пасля гэтага любыя ператокі электраэнергіі з Беларусі стануць фізічна немагчымымі».
Гэтую заяву ўкраінскі міністр зрабіў пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Літвы Габрыэлюсам Ландсбэргісам. Кулеба заявіў, што гэта будзе спрыяць энергетычнай бяспецы Украіны і Еўропы.
Фота: Federico Gambarini/picture alliance via Getty Images