Украінскі палітолаг: Адток працоўнай сілы з Украіны звязаны з эканомікай



Некалькі тысяч украінцаў за два дні скарысталіся магчымасцю наведаць Еўразвяз без візаў. Напярэдадні ўступіла ў сілу пагадненне аб бязвізавым рэжыме для грамадзянаў Украіны пры наведванні краінаў Шэнгенскай зоны ў мэтах турыстыкі, бізнэсу і культурнага абмену.

Гэта не азначае, што тысячы украінцаў цяпер паедуць у Еўразвяз у пошуках лепш аплачальнай працы, – кажа украінскі палітолаг Аляксандр Салантай.

– Хто не меў віз, цяпер нарэшце змогуць пабываць у Еўразвязе, таму што наведванне Еўразвяза цяпер стала больш танным. І гэта галоўнае, што дае бязвізавы рэжым. А рызыка страты працоўнай сілы была і па-ранейшаму бярэцца пад увагу. Але яна звязана не з адменаю віз, а з развіццём эканомікі. Калі ўкраінская эканоміка будзе і надалей занепадаць, то звычайныя людзі будуць уцякаць, бо не маюць працы, не маюць заробку. А калі эканоміка пачне развівацца, то зменшыцца і працоўны адток.

Аляксандр Салантай адзначыў у нашым эфіры, што наступным крокам украінскіх уладаў павінна стаць увядзенне ў жыццё Дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам. Пасля гэтага можна чакаць падачы заяўкі на сяброўства Украіны ў Еўразвязе.

Цалкам гутарка:

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя