Уладальнікі аграсядзібаў занепакоены зменамі ў Падаткавым кодэксе



Ці змена падатковага заканадаўства ў дачыненні да аграсядзібаў зменшыць іх колькасць? Некаторыя прадстаўнікі агра- ды экасядзібаў бачаць ў новай рэдакцыі Падатковага кодэксу пасягальніцтва на ўласныя даходы з боку фіскальных службаў. На думку аднаго з каардынатараў праграмы развіцця ААН, гэтыя думкі далёкія ад рэальнай карціны ў гэтым бізнэсе.

– Крыўна тое, што змены ў Падаткавы кодэкс прымаліся без асаблівага абмеркавання з уладальнікамі аграсядзібаў, або з грамадскімі аб’яднаннямі, тым не менш, калі анлізаваць тэкст зменаў, у прынцыпе нічога страшнага ў гэтым не бачу. Таму што распаўсюджвацца гэтая норма аб даплаце падатку, калі твой прыбытак перавышае дзесяцікратны памер базавай велічыні па стаўцы 10%, толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік аграсядзібы дэкларуе свой даход.

За апошнія гады, на Гарадзеншчыне назіраецца дынамічны рост агра- і экатурыстычных гаспадарак . У 2013-ым годзе было зарэгістравана 246 гаспадарак, якія прынялі каля 60 тысячаў турыстаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя