Улады дазволілі падняць цэны на мяса



Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе ўзгадніла павышэнне цэн на мяса і мясапрадукты, паведамляе прэс-служба Мінгандлю.

Цяпер юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і ІП могуць павысіць цэны «ў памеры, што не перавышае 4,9% у адносінах да цэн на 28 лютага 2021 года».

Зроблена гэта «ў мэтах кампенсацыі росту выдаткаў на сыравіну і матэрыяльныя рэсурсы».

У той жа час пастановай МАРГ ад 1 верасьня №59 міністэрства падоўжыла дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на наступныя сацыяльна значныя тавары: на рыбу свежую, субпрадукты мясныя, кансервы мясныя, каўбасу паўвэнджаную і варана-вэнджаную, маргарын, крупы пярловыя, свежы часнык, перац, соль, чай, каву.