Уладзімір Карагін: Час «вертыкалі» прайшоў, а Беларусь згубіла 20 год



Беларуская эканоміка мусіць паскорыцца і пачаць нарэшце апярэджваць іншыя краіны-суседкі. З такой ідэяй Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва агучыла маніфест на 2020-2030 гады.

Кажа старшыня савету канфедэрацыі Уладзімір Карагін:

Маніфест аб шляхах развіцця прадпрымальніцтва і эканомікі незалежнай Беларусі. Заклік да паскоранага, устойлівага, апераджальнага развіцця нашай краіны. Ніводнага слова нельга выкінуць. Я падкрэсліваю – паскоранага. Мы і так, прабачце, прафукалі шмат часу. Я мяркую, гадоў 20. Патэнцыял Беларусі быў – і прамысловы, і мазгавы. Час вертыкалі мінущ. Гэта самая неэфектыўная форма кіравання ў эканамічным выражэнні.

На думку аўтараў дакумента, дзяржава мусіць засяродзіцца на законатворчым працэсе і рэфармаванні падатковай сістэмы. Беларускі бізнес здолее спрацаваць самастойна.

Беларускае Радыё Рацыя