Урад прызначыў двух намеснікаў старшыні „Белдзяржхарчпрама”



Пастановай Савета міністраў ад 28 траўня № 320 праведзеныя кадравыя прызначэнні, паведаміла прэс-служба ўрада.

Першым намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці „Белдзяржхарчпрам” прызначаны Генрых Чарняк. Раней ён займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна.

Аляксандр Якоўчыц прызначаны намеснікам старшыні канцэрна „Белдзяржхарчпрам”. Раней ён быў намеснікам дырэктара па фірмовым гандлі гандлёвай кампаніі „Менск Крышталь Трэйд”.

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці „Белдзяржхарчпрам” праводзіць адзіную эканамічную, тэхнічную і тэхналагічную палітыку ў харчовай прамысловасці, якая ўключае больш за 20 падгалін. У склад канцэрна ўваходзяць больш за чатыры дзясяткі прадпрыемстваў, якія вырабляюць сотні найменняў харчовых тавараў.

belapan.by