Урад зацвердзіў павышэнне базавай велічыні да 29 рублёў
Базавая велічыня 1 студзеня 2021 года будзе ўстаноўленая ў Беларусі ў памеры 29 рублёў на падставе пастановы Савета міністраў № 783 ад 30 снежня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 студзеня 2020 года базавая велічыня складае 27 рублёў.
Гэты паказчык уплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, што накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.
У 2019 годзе базавая велічыня складала 25,5 рубля, у 2018-м была на рубель меншая.
