Уступіў у сілу закон, які ўносіць змены ў заканадаўства аб электрасувязі



Апублікаваны на Праўным партале і ўступіў у сілу закон, які ўносіць змены ў заканадаўства аб электрасувязі. Згодна з дакументам, «у мэтах папярэджання сітуацый, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспекі», дзяржава можа абмяжоўваць функцыянаванне сетак і сродкаў электрасувязі – скарачаць час і аб’ёмы іх выкарыстання, змяняць рэжым працы, а таксама часова прыпыняць іх функцыянаванне.

Кіраваць сеткай электрасувязі агульнага карыстання будзе Аператыўна-аналітычны цэнтр. «Невыкананне аператарамі электрасувязі патрабаванняў аб прыпыненні або абмежаванні функцыянавання сетак электрасувязі і якія ўваходзяць у іх сродкаў электрасувязі будзе з’яўляцца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні дзейнасці ў галіне сувязі», – гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя