Усё больш беларусаў выязджае працаваць за мяжу



На заробкі за мяжу ў 2017 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, выехала 10 703 беларусы, паведамілі ў дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС. Гэта на 3 300 чалавек больш, чым у 2016 годзе.

FINANCE.TUT.BY паглядзеў, у якія краіны часцей за ўсё адпраўляюцца нашы суайчыннікі. Як і ў 2016 годзе, у 2017-м часцей за ўсё беларусы адпраўляліся на заробкі ў Расею — 6160 чалавек. Другі радок у мінулым годзе заняла Польшча — 2978 чалавек, а трэцюю — ЗША, туды на працу ў 2017-м годзе адправіліся 473 чалавекі. «Тройка» краін, у якія часцей за ўсё едуць на заробкі беларусы, не змянілася ў параўнанні з 2016 годам.

У лідэрах па ліку прынятых на працу беларусаў таксама знаходзяцца Літва, Нямеччына, Фінляндыя, Чэхія, Кітай, Катар і Паўднёвая Карэя.

Фота TUT.BY

[manual_related_posts]