Узровень аплаты электра- і цеплаэнергіі ў 2018 годзе склаў 98,4 працэнта



Узровень аплаты электрычнай і цеплавой энергіі ў 2018 годзе склаў 98,4 працэнта, запазычанасць спажыўцоў на 1 студзеня 2019 года – Br1 млрд 72,3 млн, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

„У 2018 годзе спажыўцам рэспублікі адпушчана электрычнай і цеплавой энергіі на суму Br8 млрд 912 млн, узровень аплаты склаў 98,4 працэнта”, – паведамілі ў прэс-службе.

Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энергіі. Па арганізацыях Мінбудархітэктуры яна склала 97,8 працэнта, Мінсельгасхарча – 92,3 працэнта, канцэрна „Беллегпрам” – 98,4 працэнта, Дзяржкамваенпрама – 99,5 працэнта, Белкаапсаюза – 96,5 працэнта, Нацыянальнай акадэміі навук – 95,3 працэнта.

Арганізацыі камунальнай формы ўласнасці за 2018 год не забяспечылі 100-працэнтны ўзровень аплаты адпушчанай энергіі па ўсіх абласцях і Менску. Так, па Берасцейскай вобласці ўзровень аплаты склаў 98,3 працэнта, па Віцебскай – 92,1 працэнта, па Гомельскай – 90,2 працэнта, па Гарадзенскай – 96,5 працэнта, па Менскай – 89,1 працэнта, па Магілёўскай – 92,9 працэнта і па Менску – 96,7 працэнта.

belta.by

Фота pikabu.ru