Вадзім Іосуб: 2017-ы будзе перыядам намацвання эканомікай дна



Эксперты сумняюцца ў аднаўленні эканамічнага росту ў будучым годзе ў Беларусі. Афіцыйны прагноз прадугледжваў эканамічны рост ўжо ў 2016 годзе, аднак паводле вынікаў студзеня-кастрычніка валавы ўнутраны прадукт знізіўся амаль на 3%.

Старшы аналітык форэкс-брокера „Альпары” Вадзім Іосуб мяркуе, што наступны год будзе перыядам намацвання эканомікай дна, хоць гэта зусім не азначае, што ад гэтага дна ўдасца хутка адштурхнуцца і пайсці наверх.

Перадумовы для аднаўлення эканамічнага росту пакуль не з’явіліся. Пры гэтым незалежныя эканамісты выказваюць надзею, што ў наступным годзе ўлады не стануць стымуляваць абвешчаны раней рост сярэдняй зарплаты да пяцісот даляраў, бо такое развіццё падзей можа мець цяжкія наступствы для эканомікі.