Валер Карбалевіч: Расея выконвае дамоўленасці толькі тады, калі ёй гэта выгадна



У Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна стварыць незалежную лабараторыю па кантролі за якасцю харчавання, заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы, адказваючы на пытанні дэпутатаў у Палаце прадстаўнікоў адносна забароны на пастаўкі ў Расею малочнай і мясной прадукцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў.

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч адзначае, што механізмы кантролю існуюць, тут відавочна Расея парушае правілы:

– У гэтай сітуацыі, як ні дзіўна, Беларусь апелюе да правілаў, якія існуюць у межах Еўразійскага эканамічнага саюза, у Межах мытнага саюза. Расея відавочна гэтыя правілы парушае. Праблема не ў тым, што няма нейкіх правілаў, органаў, што прапануе Русы стварыць нейкі новы орган. Праблема ў тым, што бакі выконваюць усе правілы і нормы толькі тады, калі гэта выгадна ім, калі не выгадна – то яны проста не выконваюць. Саюз гэты існуе “па паняццях”, а не па правілах і па законах, у гэтым уся праблема.

Забарону расейскае ведамства матывавала тым, што беларуская прадукцыя не адпавядае нормам і патрабаванням, прадугледжаным расейскім заканадаўствам.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя