Валюты ў сталічных банках няма
За долар даюць ужо амаль 12 тысяч рублёў, а продажы валюты на біржы сёння адмянілі.
19 снежня ў цэнтры Менска ў пяці абменных пунктах валюты не было.
У аддзяленні “Абсалютбанка” ва ўніверсаме “Цэнтральны” няма чэргаў, але няма і замежных грошай. Не купіць ні долараў, ні еўра.
“Зранку нам далі 2 тысячы долараў, але іх хутка раскупілі, – распавядае касірка. – Зараз прадаем толькі тое, што здадуць кліенты”.
У аддзяленні “Беларусбанка” тая ж карціна, але касірка не раіць прыходзіць нават раніцай.
“Увечары чаргу займаюць, а тым, хто зранку прыходзіць, ужо нічога не перападае”, – кажа яна.
У “Белінвестбанку” сітуацыя яшчэ больш горшая. Там раніцай у банк наогул не прывезлі нічога, і зараз яго самотная работніца ў рэжыме аўтаадказчыка выдае традыцыйнае: “Валюты няма”.
“Парытэтбанк” і “Белсвісбанк” з агульнага шэрагу не вылучаюцца: калі хочаш там набыць валюту, то займай чаргу і спадзявайся, што нехта прынясе долары ці еўра.
Дарэчы, учора Лукашэнка заявіў, што дэвальвацыі не будзе. Відаць, народ больш верыць замежнай валюце, чым словам Лукашэнкі.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
[manual_related_posts]