Віталь Макаранка: Свае эканамічныя праблемы вырашаць уласнымі намаганнямі



Як спыніць міграцыю працоўнай сілы ў Расею і змякчыць яе негатыўныя эканамічныя і сацыяльныя наступствы? Сябра партыі БНФ Віталь Макаранка лічыць, што каб гэтага пазбегчы беларускім ўладам патрэбна клапаціцца агульным узроўнем жыцця ў краіне. Пра гэта ён заявіў у праекце Е-прамова:

– Кажуць, што ў беларусаў існуюць дзве асноўныя мары: гэта паехаць жыць у Менск; другае – гэтае паехаць на заробкі ў Расею.  І сапраўды, хіба што толькі ў суседняй краіне можна зарабіць тыя грошы, якія дазволяць больш-менш прыстойна існаваць. Праблема працоўнай міграцыі стварае для нашай дзяржавы вялікія выклікі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. І гэтыя пытанні трэба вырашаць, вырашаць неадкладна. Але гэтыя праблемы няпростыя. Вырашаць іх трэба сістэмна. Партыя БНФ мае сваё меркаванне на конт вырашэння дадзенай праблемы. Мы прапануем ствараць высокатэхналагічныя прадпрыемствы, якія маюць высокую дадатную вартасць сваёй прадукцыі.

Менавіта такія прадпрыемствы дазволяць выплочваць сваім працоўным высокія заробкі, – адзначае Віталь Макаранка. Але для гэтага, з яго слоў, патрэбныя вялікія інвестыцыі. Таксама трэба знізіць альбо ўвогуле адмяніць мыты на ўвоз высокіх тэхналогіяў і абсталявання, аблегчыць падатковую нагрузку на тых, хто такія тэхналогіі стварае, мяркуе партыец.

Беларускае Радыё Рацыя