Восеньскія ярмаркі ў Бярозе



Бярозу радуюць ярмаркі. За апошні час іх адбылося тры. Ярмарка сельгаспадарчай прадукцыі, ярмарка адзення з Убекістана і ярмарка-распродаж групы беларускіх прадпрымальнікаў, якая з 10 кастрычніка праходзіць у Доме культуры. І кожны дзень зала з выстаўленым на продаж таварам запоўненая людзьмі, – кажа адна з арганізатараў ярмаркі, прадпрымальніца з Гомеля Святлана:

– Мы паказваем, што гэтыя рэчы сапраўды могуць каштаваць танней. Нашая праца больш складаная ў тым плане, што мы ездзім па розных гарадах. Прыбытак у нас атрымліваецца з-за таго, што мы прадаем больш рэчаў, чым прадае прадпрымальнік на рынку.

Бярозаўскія прадпрымальнікі ў большасці не задаволены канкурэнтамі:

– Канкурэнтаў не трэба баяцца – трэба рабіць лепш, чым яны. І блізка такім таварам не гандлюем, як яны. У іх самы натуральны, нават не шырспажыў… І ўвогуле, скажыце, як можна сваіх душыць, для таго, каб чужыя працавалі. Хто зацікаўлены ў гэтым?

– Мы працуем не на роўных умовах. Узбекам дазволілі гандляваць.

Хто задаволены – дык гэта пакупнікі. Галоўнае ў крытэры адбору тавараў – цэны, не важна, чый гэта тавар і хто па нацыяльнасці яго прадае.

Беларускае Радыё Рацыя