Вялікабрытанія дасць Кіеву 88 мільёнаў фунтаў для падтрымання эканомікі



Вялікабрытанія дасць Кіеву 88 мільёнаў  фунтаў для падтрымання эканомікі, паведамляе  Даўнінг-стрыт.

Адзначаецца, што новы фонд разам з іншым брытанскім фондам Фонд добрага кіравання (Good Governance Fund) дапамогуць знізіць залежнасць Украіны ад энергетычных паставак Расеі.

Фонд быў заснаваны ў 2015 годзе для падтрымкі эканамічных рэформ і рэфармавання інстытутаў улады ва Усходняй Еўропе і на Заходніх Балканах.

Тым часам ва Украіну прыбыла пятая пастаўка ўзбраенняў з ЗША. Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў паведаміў, што неўзабаве чакаецца яшчэ адна партыя зброі. Адзначалася, што пастаўкі ўзбраення адбываюцца ў рамках ухваленай адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дапамогі Украіне на суму  200 мільёнаў даляраў, перадае ТАСС.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]