Выдаткі на войска ў Беларусі — па 89 даляраў з чалавека, у Эстоніі — па 529



Міжнародны дыскусійны клуб «Валдай» напрыканцы мінулага года прааналізаваў звесткі аб вайсковых выдатках і колькасці войскаў у краінах былога СССР і прадставіў іх у выглядзе інфаграфікі, піша belmarket.by.

Па інфармацыі складальнікаў інфаграфікі, самым вялікім ваенным патэнцыялам валодае, натуральна, Расея. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 3 мільёны 568 тысяч чалавек. Далей ідуць Украіна – мільён  211 тысяч чалавек і Азербайджан (472 тысячы чалавек). Беларусь з 15 дзяржаў былога СССР займае чацвёртае месца. Колькасць вайскоўцаў у краіне складае 445 тысяч чалавек. А менш за ўсё вайскоўцаў у Таджыкістане — усяго 16 тысяч.

Па суме ваенных выдаткаў зноў наперадзе ўсіх Расея. На абарону яна выдаткоўвае 61 мільярд 713 мільёнаў даляраў. А вось па ваенных выдатках на душу насельніцтва лідыруе Эстонія — сума на аднаго чалавека складае 529 даляраў. У Беларусі, па інфармацыі клуба «Валдай», на «абаронку» выдаткоўваецца 845 мільёнаў даляраў. Ваенныя ж выдаткі на душу насельніцтва складаюць усяго 89 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]