Выклік каронакрызісу: знізіць даларызацыю ў Беларусі



Нацыянальны банк на фоне іншых вельмі асцярожна змякчае палітыку і спрабуе знізіць попыт на замежную валюту.

Праблему даларызацыі ў Беларусі падчас анлайн-сустрэчы «Цэнтра новых ідэй» у Менску прадставіў эксперт Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Зміцер Крук:

– Праблему даларызацыі трэба вырашаць. У выніку даларызацыі, на жаль, мы замкнёныя ў пэўным дапусцімым дыяпазоне ваганняў курсаў. Але тут узнікае, на мой погляд, канфлікт для манетарнай палітыкі, які стаў актуальным сёння. Адным з галоўных дасягненняў і ў Беларусі, і, мярую, Украіне апошніх гадоў у манетарнай палітыцы стаў пераход да плаваючага абменнага курса. Што б я сёння рабіў – гэта ствараў бы новыя інструменты захавання ў беларускіх рублях.

НББ з 20 траўня знізіў стаўку рэфінансавання да 8%. Пры гэтым падтрымліваюцца толькі асобныя прадпрыемствы і ў асноўным дзяржбанкамі, тады як у цэлым рэсурсы для эканомікі становяцца даражэйшымі.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Менск