Вырасла запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў
Пратэрмінаваная запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў па крэдытах і пазыках на 1 лістапада 2019 года склала 1 млрд 734,2 млн рублёў. З пачатку года яна вырасла на 22,9%, за кастрычнік — на 3%, сведчаць дадзеныя Белстата.
У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 лістапада гэтага года склала 41 млрд 816 млн рублёў — на 1,6% менш, чым на 1 студзеня 2019 года, і на 1,4% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з пачатку года зменшылася на 8% і склала 3 млрд 337,4 млн рублёў, у кастрычніку — павялічылася на 1,9%.
Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць з 1 студзеня вырасла на 20% да 748,2 млн рублёў, за кастрычнік 2019 года — на 3%.
У цэлым знешняя крэдыторская запазычанасць з пачатку года знізілася на 10,5% (да 5 млрд 130,1 млн рублёў), за кастрычнік — на 7,2%.
Крэдыторская запазычанасць на 1 лістапада 2019 года склала 20 млрд 699,8 млн рублёў, або на 0,6% больш, чым на 1 студзеня 2019 года, і на 1,6% менш у параўнанні з 1 кастрычніка.
Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з 1 студзеня 2019 года на 0,2% і на 1 лістапада склала 4 млрд 595,7 млн рублёў (за кастрычнік зафіксавана зніжэнне на 1,7%).
Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць за дзесяць месяцаў гэтага года павялічылася на 1,7% і склала на 1 лістапада 654,3 млн рублёў. За кастрычнік яна вырасла на 0,4%.У цэлым знешняя дэбіторская запазычанасць вырасла на 0,3% да 5 млрд 196,2 млн рублёў, за кастрычнік — знізілася на 13,4%.
Дэбіторская запазычанасць на 1 лістапада 2019 года склала 20 млрд 164 млн рублёў, або на 3,1% больш, чым на 1 студзеня гэтага года, і на 5,7% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 кастрычніка.
Незалежныя эксперты лічаць, што без структурных рэформаў праблемы з пазыкамі прадпрыемстваў будуць павялічвацца. Яны адзначаюць, што вялікі працэнт выручкі ідзе на пагашэнне даўгоў, а банкаўская сістэма назапасіла шмат „таксічных” актываў.
