Выратавальная “згушчонка”



На Рагачоўскім малочным камбінаце прыдумалі, як вырашыць праблему з рэалізацыяй прадукцыі. Работнікам прадпрыемства пачалі выдаваць зарплату згушчаным малаком і іншай прадукцыяй завода. Запасы малака на складах ужо перавысілі 30 мільёнаў слоікаў.

Пачынаючы з траўня, супрацоўнікам камбіната, заработная плата якіх складае чатыры мільёны рублёў і менш, прадпрыемства будзе выдаваць частку заработнай платы натуральнай прадукцыяй на суму ў адзін мільён рублёў.

Супрацоўнікам, якія атрымліваюць ад пяці мільёнаў і вышэй, будзе выплачвацца частка заработнай платы натуральнай прадукцыяй на суму двух мільёнаў рублёў. Адпаведнае рашэнне было прынятае на закрытым паседжанні. Што цікава, тэрміны прыдатнасці некаторых слоікаў малака заканчваюцца заўтра, 17 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gomelnews.onliner.by

[manual_related_posts]