Выстава „Дрэваапрацоўка” пройдзе ў Менску 25-28 верасня



25-я міжнародная спецыялізаваная выстава абсталявання і тэхналогій для лясной, дрэваапрацоўчай і мэблевай прамысловасці „Дрэваапрацоўка-2018” пройдзе ў Менску 25-28 верасня, паведамілі ў ЗАТ „Мінскэкспа”.

Экспанентамі стануць больш за 100 кампаній з 17 краін: Беларусі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Расіі, Славеніі, Кітая, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Турцыі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Фінляндыі, Эстоніі. Больш за 50% удзельнікаў – замежныя прадстаўнікі.

Наведвальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца ​​са сродкамі для транспарціроўкі, складзіравання і камплектавання вырабаў, станкамі для спецыяльных відаў апрацоўкі і вырабу прадукцыі. Сярод экспанатаў – прылады для апрацоўкі драўніны, вырабы для аснасткі станкоў, тэхнічныя сродкі для ўтылізацыі драўняных адходаў, вытворчасці энергіі з драўнянага паліва, сродкі для энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, праграмнае забеспячэнне і інш. На стэндах кампаній-удзельнікаў можна будзе знайсці новыя тэхнічныя распрацоўкі па аснашчэнню ўсяго вытворчага цыклу ад нарыхтоўкі драўніны да глыбокай перапрацоўкі драўнянай сыравіны.

Праблема выкарыстання драўняных адходаў у энергетыцы з году ў год прыцягвае ўсё большую ўвагу ў сілу актуальнасці пытанняў пошуку альтэрнатыўных энергарэсурсаў. Таму на выставе арганізаваны спецыялізаваны салон „Біяэнергетыка-2018”. Яго тэматычнае напаўненне – тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці і спальвання розных відаў біяпаліва, аднаўляльныя крыніцы энергіі, біямаса, біяпрацэсы.

zviazda.by