Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі вырасла на 2,8%



У студзені-жніўні 2019 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 11,7 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2018 года ў супастаўных цэнах на 2,8%, паведамляе Белстат.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 10,6 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

Вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) у гаспадарках усіх катэгорый склала 1 млн 188,4 тыс. тон, малака — 4 млн 990 тыс. тон, яек — 2 млрд 396,7 млн штук.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 95,8% агульнага аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,1% малака і 80,5% вытворчасці яек.

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 1 верасня 2019 года склала 4,2 млн галоў, у тым ліку кароў — 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,6 млн.

На 1 верасня 2019 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) скошаны з 98,8% плошчаў, якія падлягаюць ўборцы (на 1 верасня 2018 года — 98,4%). Усяго намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 6,5 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 31,2 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы (на 1 верасня 2018 года — 26,4 цэнтнера).

У рэспубліцы працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 верасня ў сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 6,7 млн тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў — 3,7 млн. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 15,4 цэнтнера кармавых адзінак, з іх кармоў з траў — 11,7 цэнтнера.

belapan.by