Вытворца шын Goodyear адмовіўся ад супрацы з БМЗ
5 месяцаў таму
Амерыканская кампанія Goodyear, якая займаецца выпускам шын, спыніла камерцыйныя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Пра гэта паведаміў Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі.

За апошні час гэта не першы выпадак, калі заходнія вытворцы спыняюць адносіны з БМЗ. Раней праз сітуацыю з правамі рабочых супрацу з БМЗ спынілі такія кампаніі, як Scandia Steel, Pirelli ды Yokohama.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]