Як вырашыць праблему грузаперавозак паміж Беларуссю і ЕЗ



Крызіс грузаперавозак на мяжы Беларусі і ЕЗ на гэтым тыдні павінен быў разгледзець урад. Але нарада была адкладзена з прычыны складанай эпідсітуацыі. Падрабязнасці пазіцый удзельнікаў рынку па выхадзе з крызісу расказалі ў бізнес-асацыяцыях расейскіх і беларускіх перавозчыкаў.

ПРАБЛЕМА №1: СІСТЭМА БРАНІРАВАННЯ ЧАРГІ НА МЯЖЫ

Беларускія перавозчыкі канстатуюць: складаная сітуацыя з перасячэннем мяжы доўжыцца не адзін год, але сёння стала крытычнай. Для яе вырашэння прапануецца канцэптуальна перагледзець сістэму браніравання электроннай чаргі.

Падыход „Белтаможсервиса” да фарміравання электроннай чаргі не ўлічвае перагрузку ў пунктах пропуску. З аднаго боку, ёсць магчымасць загадзя браніраваць час праходжання транспартнага сродку, з другога – агульная чарга на мяжы не рэгулюецца.

«Калі на адну броню ахвочых вельмі шмат, яна праблему не вырашае. Шанцуе таму, хто можа броню „ўхапіць“. Браніраваць месца ў чарзе можна за 2 тыдні. На практыцы ж перавозчыку вельмі цяжка спрагназаваць, як ён заедзе на мяжу за 2 тыдні. Атрымліваецца, што палова броні застаецца незапатрабаванай», – каментуюць у транспартных кампаніях.

Перавозчыкі дадаюць, што па-за чаргой праходзіць «скорапорт», небяспечныя грузы, а астатнім грузавікам даводзіцца стаяць у агульнай чарзе. Яны б у гэтай чарзе не стаялі, каб яе можна было рэгуляваць.

Неабходна яшчэ стварыць спецыяльныя назапашвальныя пляцоўкі. Існуючыя зоны чакання сёння не дазваляюць змясціць увесь транспарт з чаргі. Перавозчыкі, можа, і рады ўехаць, але магчымасці аператараў недастатковыя, няма інфраструктуры, няма гасцінічных паслуг, элементарна – прыбіральняў.

Адсюль і падыход: адрэгуляваць агульную чаргу і стварыць нармальныя зоны чакання.

ПРАБЛЕМА №2: НАВІГАЦЫЙНЫЯ ПЛОМБЫ І БАНКАЎСКІЯ ПАСЛУГІ

Галоўная прэтэнзія расейскай Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў у тым, што колькасць навігацыйных пломб, якія ёсць у пунктах пропуску ў Беларусі, абмежавана і не пакрывае патрэбнасці перавозчыкаў. А банкаўскія ўстановы, якія працуюць у пунктах пропуску, аказаліся не гатовыя да апрацоўкі значна павялічанай колькасці плацяжоў за паслугі пламбавання.

Прадстаўнік АСМАП Яўген Анціпаў у каментары дадае, што чэргі з грузавікоў на мяжы – пытанне комплекснае, і тут праблема не толькі ў пломбах. Пасля таго як Польшча закрыла пункт пропуску „Кузніца”, грузапаток давялося пераразмеркаваць па іншых напрамках.

Электронныя пломбы сталі каталізатарам, які абвастрыў крызіс на беларуска-еўрапейскай мяжы. Мы разумеем, што „Белтаможсервис” прымае дадатковыя меры, каб выключыць стаянне ў дзвюх чэргах, каб палепшыць сітуацыю з афармленнем грузавікоў, але вось толькі што прынялі званок: машына нашай кампаніі 6 гадзін прастаяла на пераходзе „Казловічы” 14 лютага таму, што не было у дастатку навігацыйных пломбаў.

Выдаткі на адну пломбу – 115 еўра, прастоі перад пунктам пропуску – 300 еўра ў суткі. Па разліках расейцаў, самыя сціплыя страты транспартнікаў – гэта 1,3 тыс. еўра на 1 рэйс непрадукцыйных выдаткаў. Гэтыя выдаткі рана ці позна адаб’юцца на спажывецкіх коштах, лічаць перавозчыкі.

officelife.media

[manual_related_posts]