Яндэкс пачаў эвакуіраваць супрацоўнікаў з Беларусі



«Яндэкс» яшчэ на мінулым тыдні вывез з Беларусі частку супрацоўнікаў свайго мясцовага офіса, а тых, хто адмовіўся выязджаць з краіны, эвакуіравалі з Менска ў загарадныя дамы, – распавялі The Bell дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у кампаніі.

Гэта адбылося пасля таго, як 13 жніўня ў офісы «Яндэкса» і Uber прыйшлі людзі ў чорнай вопратцы і са зброяй у руках, якія прадставіліся супрацоўнікамі ўпраўлення МУС па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Што менавіта цікавіла сілавікоў, да гэтага часу афіцыйна не вядома. Дзве крыніцы распавялі, што аператыўнікі хацелі атрымаць дадзеныя аб паездках сэрвісу «Таксі». Для вырашэння праблемы беларускага офіса «Яндэкс» у кампаніі дзейнічае аператыўны штаб: ён дапамагае вырашаць пытанні бяспекі мясцовых супрацоўнікаў і аказвае юрыдычную дапамогу тым, каму яна патрабуецца.

Беларускае Радыё Рацыя