Яшчэ адзін малочны завод дадае беларускую мову на ўпакоўку



Беларусам — малако па-беларуску.

Яшчэ адзін поспех кампаніі «Беларускаму малаку – беларуская мова!»

«Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання» дадасць беларускую мову на ўпакоўку прадукцыі, якая прадаецца ў Беларусі. Такія навіны атрымала ад прадпрыемства ініцыятыва «Умовы для мовы», якая ладзіць кампанію па беларусізацыі малака. Большасць вырабнікоў малочных прадуктаў у Беларусі выкарыстоўваюць толькі рускую мову на этыкетках, што дыскрымінуе беларускамоўных спажыўцоў малака. Каб спыніць гэтую дыскрымінацыю, ініцыятыва «Умовы для мовы» звяртаецца да прадпрыемстваў з адпаведнымі прапановамі. І станоўчыя адказы паступова павялічваюцца ў колькасці. Ранейшыя поспехі кампаніі:

«Мазырскія малочныя прадукты» дадалі беларускую мову на этыкетку

На этыкетках «Малочны гасцінец» з’явіцца беларуская мова

«Ляхавічок» перакладае этыкеткі на беларускую мову

ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» па меры выкарыстання наяўнай упакоўкі дададуць беларускую мову на этыкетку.

Дапамагчы папулярызацыi беларускай мовы i беларусiзацыi этыкетак можа кожны. Для гэтага можна даслаць звароты (гэта зойме ўсяго пару хвілін) і атрымаць ад «Умовы для мовы» ў падарунак стыкерпак і магніцік.

Паводле прэс-рэліза