З 1 лістапада падвысяць кошты на цыгарэты



У Беларусі з 1 лістапада перагледзяць кошты на некаторыя маркі цыгарэт. Некаторыя падаражэюць на 95 капеек. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Павысіць цэны з лістапада Гарадзенская тытунёвая фабрыка „Нёман”. „Тытунь-інвест” і „Інтэр Табака” не плануюць паднімаць кошты ў лістападзе.

Кампанія „Беларусьгандаль”, мяркуючы па дадзеных МПЗ, з 1 лістапада на 95 капеек павысіць кошты на Kent Navy Blue, Kent Silver (да 4,2 рублёў), Pall Mall Superslims Azure – на 65 капеек (да 3,1 рублёў), Pall Mall Demi Blue Limited Edition, Pall Mall Demi Azure Limited Edition – на 46 капеек (да 2,85 рублёў).

З наступнага месяца „Беларусьгандаль” будзе прадаваць цыгарэты Kent Crystal Blue (3,19 рубля), Kent Feel Aroma, Kent Nano Silver, Kent Nano White (4,05 рубля). У продажы таксама з’явяцца новыя маркі цыгарэт Pall Mall (Demi і Nano) і Rothmans Click Hit.

Паглядзець поўны спіс цыгарэт, на якія з 1 лістапада зменяцца кошты, можна на сайце МПЗ.

У Беларусі хочуць узняць стаўкі акцызаў на алкаголь і цыгарэты, а таксама ўвесці акцызы на вадкасці для электронных сістэм курэння. З-за гэтага павінны вырасці кошты на гэтыя тавары. Асабліва прыкметным можа быць падаражанне цыгарэт, таму што на іх вырашылі падняць стаўкі акцызаў істотна вышэй за ўзровень прагназуемай інфляцыі. Гэтыя змены прадугледжаны праектам правак у Падатковы кодэкс.

Zerkalo