З 6 ліпеня ў ЗША ўступілі ў сілу мыты на тавары з Кітая



У Пекіне заявілі, што дадуць рашучы адказ Вашынгтону.

У ЗША ўступае ў сілу ўвядзенне 25% -ных мытаў на тавары, імпартаваныя з Кітая. Агульны кошт мытаў ацэньваецца ў 34 млрд. даляраў, піша піша Deutsche Welle са спасылкай на Reuters.

На думку Вашынгтона, „кітайскія прадпрыемствы прысвойваюць сабе амерыканскую інтэлектуальную ўласнасць і тэхналогіі, а таксама Пекін прымяняе несумленныя гандлёвыя практыкі”.

На думку Трампа, новыя меры амерыканскай адміністрацыі будуць спрыяць ліквідацыі дэфіцыту ЗША ў двухбаковым тавараабароце з Кітаем, які дасягае 500 млрд. даляраў у год. У сваю чаргу ў Пекіне заявілі, што дадуць рашучы адказ Вашынгтону.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 22 сакавіка падпісаў распараджэнне, згодна з якім офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША і міністэрства фінансаў павінны былі прадставіць план увядзення новых тарыфаў і мытаў на тавары з Кітая.

ej.by