З еўрапейскіх сховішчаў адабрана 81% закачанага ўлетку газу – „Газпрам”



Па стане на 30 студзеня з еўрапейскіх падземных сховішчаў адабрана 81% аб’ёму газу, закачанага туды ўлетку, паведамляе „Газпрам” са спасылкай на Gas Infrastructure Europe.

Аб’ём актыўнага газу ў еўрапейскіх сховішчах складае 38,1 млрд куб. м. Гэта на 27,2% (на 14,2 млрд куб. м) ніжэй за леташні ўзровень і на 2,7 млрд куб. м ніжэй гістарычных мінімальных значэнняў на гэтую дату.

У студзені 2022 года „Газпрам” на 41,3% скараціў экспарт газу ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага году. Пры гэтым павялічыліся пастаўкі ў Балгарыю (на 20,6 працэнта) і Боснію і Герцагавіну (на 12,9 працэнта).

[manual_related_posts]