З-за цёплай зімы сумы ў „жыроўках” зменяцца



Пра тое, як зменяцца сумы ў „жыроўках” з-за цёплай зімы, распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па разліку ЖКП філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска» Таццяна Мікуліч у эфіры СТБ.

Бонусы атрымае практычна кожны беларус. У „жыроўках” ужо можна заўважыць невялікія змены сум за ацяпленне.

– Што тычыцца тыпавой двухпакаёўкі 48 метраў з наяўнасцю зарэгістраваных: за студзень 2019 года было налічана 17,93 руб., за студзень 2020 года – 14,32 руб., – адзначыла Таццяна Мікуліч.

У канцы ацяпляльнага сезона, як правіла, адбываецца пераразлік. Больш выгады атрымаюць тыя, у чыіх дамах устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку цяпла ці выпарнікі – ёсць магчымасць самастойна рэгуляваць тэмпературу ў доме, тады плаціць давядзецца выключна за свой камфорт.

zviazda.by